?

Log in

No account? Create an account

(бяз тэмы)
akijan
java_son
привыкай становиться старше,
не жалеть о вчерашнем дне.
это вовсе не больно/страшно -
повычёркивать всех, кто "не".
ты ведь знаешь, что было летом,
то останется в нём навсегда.
наша память даёт билеты
на безлюдные поезда.
привыкай уже быть сильнее,
не показывать людям ран.
если небо внутри темнеет,
то пора собирать чемодан.
и уйти бы в монахи, в хиппи
от невысказанной тоски.
мы опасно надолго влипли,
и никто не подаст руки.
привыкай расставаться с лишним,
чтобы им мечту не убить, -
каждый носит под сердцем жизни,
которыми мог бы жить.
привыкай идти гордо по улицам,
не вздыхать так печально, устало.
не завидовать тем, кто целуется,
ведь сердца по сути - вокзалы.
поезжай-ка туда, где не был,
полегчает. пока привыкай.
наши птицы взлетают в небо,
наперёд забронировав рай.
ты до боли мечтаешь быть лучшим,
посвящая кому-нибудь строки.
этот город ночами так душит...
привыкай. как же мы одиноки.

Ксюша Мельникова

Аксамітны вечар бліз Гдыні
akijan
java_son
Аксамітны вечар бліз Гдыні.
Сонца скуру медзьдзю фарбуе.
Пацалункі маюць смак дыні,
А жыцьцё Табою смакуе.


Тут пары каханкаў,
Сьвітанкі на ганку,
Тут танцы, сьпевы, усьмешкі, забавы.
Тут доўгія ранкі,
Сьвятло скрозь фіранкі.
Праз пацалункі забытая кава.

Позьні дзень смакуе лянотай.
З мора вецер зьлёгеньку вее.
Я Табою любуюся ўпотай,
Сарамліва трошку, з-пад веек.

Тут сьмех чуваць звонкі,
Тут лета пах тонкі,

Тут вернасьць, здрада, сустрэчы, растаньні.
Тут верныя жонкі
Хаваюць пярсьцёнкі,
Бо кружыцца галава ад каханьня.

На гарачай зямлі да зорак
Бавім час, сьмяемся шчасьліва,
Прытуліўшысь слухаем мора.
Пацалункі маюць смак сьлівы.

Ціха пойдзем разам ад мора,
Бо пад дах запросіць Твой позірк.
Прыхавае цемра мой сорам.
Ты заходзь... Ня стой на парозе...

Тут толькі захочаш –
Пад зоркамі ночыш
І лічыш зьнічкі з сузор’яў-карункаў.
Тут парныя ночы,
Тут вочы у вочы,
Салодка тут ад Тваіх пацалункаў.

Аксамітны вечар бліз Гдыні.
Я бягу ў ваду залатую.
Пацалуй са смакам марціні.
Хай жыцьцё Табою смакуе.